«Остановите покраску, Вите нужна маска»: сацыяльны ролік пра ахову працы знялі ў Гродне (відэа)

Ролік па матывах папулярнай песні «Вите надо выйти» знялі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Відэа паглядзелі больш за 13 тысяч чалавек.

Кліп распавядае пра тое, што неабходна выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны: з гумарам паказваюць, чым можа скончыцца абыякавае стаўлення да правілаў бяспекі.

Здымалі кліп супрацоўнікі ўпраўлення з работнікамі некалькіх гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. Маладыя людзі самі напісалі тэкст, прапрацавалі сцэнар, самі ж і выканалі ў кліпе ўсе ролі. Было некалькі рэпетыцый. Адздымалі матэрыял за адзін дзень. Каля тыдня заняў мантаж, з якім дапамог гарадскі тэлеканал.

«У першыя ж суткі ролік паглядзелі больш за 1 тыс. чалавек, нас, прызнацца, гэта здзівіла. Спадзяемся, што тыя, хто паглядзіць кліп, правільна ўспрымуць наш пасыл, паставяцца да яго адначасова і з гумарам, і з усёй сур’ёзнасцю», — распавяла БЕЛТА Аксана Ісачанка.

Стваральнікі не выключаюць, што могуць з’явіцца і новыя творы. Жыццёвых сюжэтаў дастаткова.

www.youtube.com/watch?time_continue=199&v=PLYtnExquB4

Падзяліцца
Меткі: відэа

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024