Манеты з «Пагоняй» з’явяцца да 100-годдзя БНР. Нацыянальны банк Беларусі ні пры чым

Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.

Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манеты з сімволікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампенсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасці».

На аверсе манеты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018».

[irp posts="48 239″ name="Касцюшка — герой Вейшнорыі. Талер з партрэтам змагара рыхтуюць да выпуску"]

Рэверс манеты мае выявы сучасных і гістарычных сімвалаў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэнне году выпуску — 2018.

Манеты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыццё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны. Больш інфармацыі - ў суполцы праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024