У Гродне ўсталявалі трэці электрычны пад’ёмнік для людзей з інваліднасцю

Ключы ад новага пад’ёмніка работнікі «ГроднаЛіфта», якія займаліся яго устаноўкай, выдалі 19 жыхарам дома на вуліцы Таўлая. У ім жывуць 13 інвалідаў, піша «Гродзенская праўда».

Некаторыя перасоўваюцца з дапамогай мыліц, у інвалідных вазках. Да гэтага часу яны з цяжкасцю пераадольвалі высокія прыступкі, якія вядуць у пад’езд. А камусьці і гэта было не па сілах і даводзілася «на шпацыр» ісці на балкон.

Як карыстацца пад’ёмнай прыладай

— Прынцып працы пад’ёмніка нескладаны. Чалавек ўстаўляе ключ, націскае кнопку, і пад’ёмнік, калі ён знаходзіўся уверсе, апускаецца. Адкрывае дзверы, забірае свой ключ, заязджае на калясцы або заходзіць унутр кабінкі і закрывае за сабой дзверы. Устаўляе ключ унутры самой кабінцы, і, утрымліваючы кнопку ў націснутым становішчы, рухаецца ўверх. Такім чынам чалавек трапляе на пляцоўку на ўзроўні ўваходных дзвярэй. Пасля прыпынку забірае свой ключ і накіроўваецца да дзвярэй дома, — тлумачыць галоўны інжынер ААТ «ГроднаЛіфт» Генадзь Бялоцкі.

Пад’ёмнік зрабілі на заводзе ў Гомелі. Яго грузападымальнасць — да 225 кілаграмаў.

Гэта ўжо трэці ў Гродне электрычны пад’ёмнік у жылым доме. У пачатку мінулага года былі ўсталяваныя два: на праспекце Янкі Купалы, 80 і на вуліцы Паўднёвай, 13. Электрапад’ёмнікі плануюць ўсталяваць яшчэ у двух іншых жылых дамах на праспекце Янкі Купалы і на вуліцы Паўднёвай. Па зваротах жыхароў будуць ўладкоўваць пандусы ўнутры пад’ездаў.

[irp posts="42 193″ name="Дзесяць шматпавярховікаў у Гродне абсталююць пад’ёмнікамі для людзей з інваліднасцю"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024