Гродзенец Артур Басак распрацоўвае праект, які дасць магчымасць кожнаму параўнаць сучасны Гродна з тым, якім ён быў у мінулым. Асноўная фішка — выкарыстанне віртуальнай рэальнасці.
У планах Артура дадаць максімальную колькасць гродзенскіх месцаў, дзе карыстальнік мог бы пагрузіцца ў мінулае з дапамогай старых фота.
«Сёння ўласна праекта яшчэ няма, але ёсць прататып, — распавядае Артур. — Гэта больш для сваіх, каб прыцягнуць да распрацоўкі ўвагу. Сферычныя фота ўзялі з Google Maps, а тэкст з Вікіпедыі. Але хочацца абзавесціся сваім кантэнтам, ёсць жаданне вырасці на працягу года ў сапраўдны праект. Думак шмат: можна, напрыклад, у інфармацыйную панэль дадаваць 3D-мадэлі ўжо неіснуючых будынкаў».
Праграміст хоча стварыць некамерцыйны праект з адкрытым зыходным кодам. Калі вам цікава, паглядзіце дэмаверсію.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…