Навіны

У Гродне на месцы будучага гандлёвага комплексу «Triniti» будаўнікі знайшлі парэшткі салдат

У нядзелю 11 лютага на будаўнічай пляцоўцы гандлёва-забаўляльнага комплексу «Triniti», падчас работ па ўстаноўцы шумаахоўных экранаў з боку Гродзенскай гарадской бальніцы № 4, работнікі знайшлі парэшткі, як мяркуецца, траіх салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Усе работы на месцы знаходкі былі прыпыненыя. На месца прыбылі кіраўнікі будаўніцтва, а таксама пра інцыдэнт паведамілі ў міліцыю, Следчы камітэт і Камітэт судовых экспертыз.

«Парэшткі, а таксама вайсковую амуніцыю, выявілі нашы будаўнікі, калі капалі шурфы для ўстаноўкі шумаахоўных экранаў. Коўш экскаватара разам з зямлёй дастаў усё гэта, — распавядае маркетолаг ТРК „Triniti“ Сяргей Іваноў. — Здзіўленне, вядома, было неверагоднае — такія знаходкі не кожны дзень адбываюцца. Мы паставіліся з усёй увагай і паведамілі зацікаўленым службам. Адміністрацыя „Triniti“ аказвае ўсю неабходную дапамогу ў правядзенні пошукаў.

Мы лічым, што гэта вельмі важная знаходка і з усёй павагай ставімся да знойдзеных парэшткаў. Упэўненыя, што пасля ўсіх экспертыз яны будуць належным чынам перапахаваныя, а родныя загінуўшых змогуць даведацца пра лёс тых, хто загінуў. На шчасце, супрацоўнікі Камітэта судовых экспертыз выявілі ў зямлі адзін з салдацкіх медальёнаў, якія байцы насілі пры сабе ў Вялікую айчынную».

На час усіх археалагічных экспертыз будаўнічыя работы на ўчастку будуць прыпыненыя. На тэмпах будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра гэта не адаб’ецца — знойдзеныя парэшткі былі знойдзены ў баку ад асноўнай будаўнічай пляцоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024