Міні-кольцы замест традыцыйных скрыжаванняў і двары без машын плануюць ствараць у новых спальных раёнах Гродна, піша БЕЛТА. Першыя кальцавыя скрыжаванні з’явяцца ў раёне вуліцы Лідскай.
«Гэта спосаб знізіць хуткасць, супакоіць рух, не прымяняючы штучныя няроўнасці», — адзначыў Уладзімір Назарка, начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Міні-кольцы не раз даказвалі сваю эфектыўнасць.
У якасці прыкладу начальнік ДАІ прывёў выезд з Гродна ў раёне Паўднёвага рынку. Небяспечнае скрыжаванне, дзе часта адбываліся аварыі, замянілі на кальцо — і праблемы не стала.
Таксама ў новых жылых раёнах плануюць рэалізаваць канцэпцыю двара без машын, дзе ўся прыдамавая тэрыторыя будзе аддадзена пешаходам, а паркоўкі вынесены за межы двара.
У 2018 годзе зменяць амаль 50 пешаходных пераходаў: частка з іх будзе дадаткова падсвечана, частка абсталявана штучнымі няроўнасцямі, заменяць дарожныя знакі. Прыбяруць пераходы, якімі не карыстаюцца, небяспечныя зебры, побач з якімі ёсць больш бяспечныя варыянты перасячэння дарогі.
Новыя святлафоры з’явяцца на пешаходных пераходах па вуліцы Горкага каля кальцавога скрыжавання з бульварам Ленінскага Камсамола і вуліцай Дубко, а таксама на аварыйна-небяспечным пераходзе па вуліцы Паповіча.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…