Неверагодная кантрабанда цыгарэт: дзясяткі тысяч пачак тытуню змясцілі ў бляшанкі з пяском (фота)

Кантрабанду з 125 тысяч пачак цыгарэт знайшлі на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Баброўнікі». Нелегальны тавар схавалі ў расейскай фуры, дзе мусіў знаходзіцца груз з сінтэтычнай смалой, піша podlaskie.kas.gov.pl.

Работнікі мытнай службы ў Баброўніках паклікалі на кантроль кіроўцу на расейскім ціры, аўто кіраваў 53-гадовы грамадзянін Расіі. Згодна з дакументамі ў грузавой машыне мусіў знаходзіцца груз з 1560 банкамі з сінтэтычнай смалой. Падчас пільнага догляду тавара праз рэнтген высветлілася, што замест смалы ў банкі змясцілі кантрабандныя цыгарэты.

У кожнай, фабрычна закрытай металёвай банцы было схавана па 80 пакункаў цыгарэт і пясок, вага якога мусіла праўдападобна імітаваць вагу дэклараванага тавара. Разгрузка, дакладнае спраўдвжанне ўсіх банак і пералік кантрабанды трываў каля двух сутак. У суме работнікі мытні знайшлі каля 125 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі.

«Супрацоўнікі нячаста сутыкаюцца з такімі метадамі кантрабанды цыгарэт, бо яе арганізатары выдаткоўваюць вялізныя грошы, звязаныя з яе падрыхтоўкай і лагістыкай такіх грузаў», — распавёў дырэктар падатковай адміністрацыі Беластока Войцех Арлоўскі.

Цыгарэты, грузавое аўто рэквізавалі, кіроўцу дапыталі. Зараз супрацоўнікі спраўджваюць, адкуль паходзіць нелегальны тавар і дзе ён мусіў трапіць.

Калі б затрыманы тытунь трапіў у нелегальны продаж, дзяржаўныя страты з-за невыплачаных падаткаў сягнулі б каля 3 мільёнаў злотых. За такую кантрабанду пагражае пазбаўленне волі нават да 10 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024