Горад

«Галоўны мэсэдж: або садок з домам, або нічога». Як жыхары Пралетарскай сустрэліся з уладамі

Жыхары навабудаў на Пралетарскай вуліцы сустрэліся з гарадскімі ўладамі ў сераду, 21 лютага. Чыноўнікі запэўнілі, што пры прыняцці рашэння будуць абапірацца на стаўленне людзей да забудовы.

Актывістаў запрасілі ў гарвыканкам пасля таго, як тыя звярнуліся да абласных уладаў з просьбай пракантраляваць ход грамадскіх абмеркаванняў наконт спрэчнага дзіцячага садка ў квартале.

— У нас склалася ўражанне, што нас нарэшце пачулі. Але мы не вельмі давяраем словам, бо яны не маюць юрыдычнай сілы. Мы будзем змагацца да канца, — падзялілася ўражаннямі адна з актыўных жыхарак новага квартала Алена Шаламіцкая.

Як яна пачула галоўнае пасланне чыноўнікаў, «або жыхары пагодзяцца на міні-садок у жылым доме, або не дачакаюцца ніякага садка».

Аднак у гарвыканкаме паабяцалі, што ўлічаць меркаванне жыхароў.

Што датычыць «ніколі», садок па дакументах мусіць з’явіцца праз 46 месяцаў пасля пачатку забудовы. Першы дом у гэтым жылым комлексе пачалі будаваць у 2016 годзе. Значыць, чарга садка мусіць прыйсці ў 2020 годзе.

Нагадаем, грамадскае абмеркаванне па пытанні спрэчнага дзіцячага садка скончыцца 23 лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024