«Бар на Тэлеграфнай» купіла фірма з Баранавічаў. Фармат цалкам зменіцца

У «Бара на Тэлеграфнай» новы ўладальнік. На аўкцыёне, які прайшоў у канцы 2017 года, установу за 545 тысячы рублёў набыла фірма з Баранавіч — тая самая, што раней купіла гасцініцу «Беларусь».

Новы ўласнік ужо заняўся распрацоўкай праекта. Якое кафэ адкрыецца на месцы вядомага бара, пакуль невядома. Але фармат установа цалкам зменіць.

Чаму бар раней канфіскавалі?

Службам спатрэбілася больш за тры гады, каб вызначыць лёс спрэчнага будынка. Толькі ў чэрвені 2017 года ўступіла ў законную сілу судовае рашэнне, згодна з якім права ўласнасці на будынак забаўляльнай установы прызнана за адным з кіраўнікоў фірмы «Кансент» Андрэем Лушчом. Фармальна ўласніцай бара раней лічылася жонка Лушча.

У ліпені 2017 года вядомая гродзенская ўстанова была перададзена ў даход дзяржавы ў сувязі з эканамічнымі злачынствамі былых уладальнікаў. Атрыманыя за бар грошы дзяржава выплаціць дольшчыкам, якія былі падманутыя фірмай «Кансент» пры будаўніцтве жылля на праспекце Касманаўтаў.

Даведка

Бар на вуліцы Тэлеграфнай з’явіўся ў пачатку 1970-х гадоў. Гродзенцы адразу яго палюбілі. Фірмовай стравай стала кураня-табака, яго падавалі да піва. Спачатку назвы новы бар не меў, але ў сярэдзіне 1980-х ён стаў афіцыйна называцца кактэйль-бар «Агеньчык». Імя, праўда, не прыжылося, і яго па-ранейшаму называлі барам на Тэлеграфнай. Пасля рамонту ў 2000-х установа атрымала афіцыйную назву «Бар на Тэлеграфнай».

Па ўспамінах вядомага гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, «Бар на Тэлеграфнай» быў адзінай у горадзе ўстановай, дзе цягам дзесяцігоддзяў захоўваліся нейкія ўласныя традыцыі — перадусім фірмовае кураня да піва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024