Найбольш слухачоў хадзіла на Вольскага, найменш — у маразы: курсы «Мова Нанова» ў Гродне адзначылі 4 гады

Гродзенскія курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адзначылі 4 гады. Акрамя Гродна курсы праходзяць яшчэ ў 14 гарадах Беларусі і ў некалькіх гарадах за мяжой.

Многім у штодзённасці няма з кім гаварыць па-беларуску — у сям'і і на працы ўсе рускамоўныя, а размаўляць хочацца. Таму «Мова Нанова» — гэта не столькі курсы ў класічным разуменні, колькі пляцоўка, дзе людзі ў нефармальнай абстаноўцы знаёмяцца, камунікуюць, адпачываюць і разам з тым вучаць, удасканальваюць мову і сустракаюцца з выбітнымі людзьмі, якіх арганізатары запрашаюць у якасці гасцей.

«Мы стараемся каб кожны, хто прыходзіць на курсы, быў не пасіўным слухачом, а актыўна ўдзельнічаў у моўных гульнях, творчых заданнях і інтэрактывах, падчас якіх мы прапаноўваем пісаць вершы, гісторыі, маляваць, разважаць і г. д., — кажа Эмілія Комар, адна з вядоўцаў гродзенскіх курсаў. — За гэты час якіх толькі тэмаў у нас не было: філасофія, гісторыя, спорт, здароўе, творчасць, падарожжы, псіхіятрыя, вінаробства… Аднойчы мы нават інсцэнавалі вяселле [на фота ніжэй], каб паказаць, як гэта было ў нашых продкаў».

Часам арганізатары для разнастайнасці мяняюць фармат курсаў: паб-квізы, экскурсіі ў музей Максіма Багдановіча і па Новым свеце ў горадзе, на майстар-класах слухачы шылі коцікаў і валялі лялькі, некалькі разоў ладзілі танцавальныя вечарыны.

Экскурсія па Новым свеце
На кожных занятках ёсць вядомыя госці або эксперты па тэме. Так, на курсах выступалі беларускія музыкі - Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Іван Кірчук, Ігар Варашкевіч, Андрусь Такінданг, Сяржук Доўгушаў, Алесь Дзянісаў, гурты Re1ikt, Rokash. Многія з іх — па некалькі разоў. Гасцямі былі і вядомыя гісторыкі, пісьменнікі, паэты, спартсмены, лекары. У мінулым годзе, напрыклад, на курсы прыязджала Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Брыля і Якуба Коласа.
Лявон Вольскі на «Мова Нанова» ў Гродне
21 лютага курсы пераехалі ў новае памяшканне, дзе адзначылі адразу два святы — Дзень роднай мовы і наваселле.

«Вельмі ўсцешна, што ў курсаў ёсць свой касцяк сярод слухачоў - гэта людзі, якія ходзяць на курсы амаль ад пачатку іх існавання, але разам з тым прыходзяць і новыя слухачы. Зараз курсы наведвае прыкладна 30 чалавек, было і больш, было і менш. Вядома, Лявон Вольскі сабраў рэкордныя для курсаў 200 слухачоў, наймеш людзей прыходзіць у моцныя маразы. Увогуле, нашыя слухачы — вельмі класныя і таленавітыя», — з захапленнем кажа Эмілія.

Адна са слухачак курсаў - Наста Трафімчык, якая ў мінулым годзе перамагла ў конкурсе «Гарадзенская беларусачка».

«Я прыйшла на першыя заняткі «Мова нанова» у Гародні і адразу сказала: «Ваў! Буду хадзіць!» — дзеліцца Наста, — «І цяпер я з гонарам называю сябе студэнткай беларускамоуных курсаў «Мова нанова». Мне курсы даюць магчымасць кожны тыдзень размаўляць па-беларуску, знаёміцца з новымі людзьмі, вучыць граматыку і проста пабыць у цудоўнай атмасферы, якую ствараюць як вядоўцы, так і самі наведвальнікі курсаў. А падчас конкурсу маёй групай падтрымкі былі таксама мовананоўцы!».

Многія студэнты неспадзявана праявілі сябе як арганізатары і вядоўцы іншых імпрэзаў. Так пачалі ўзнікаць новыя супокі, аб’яднаныя любоўю да роднай мовы. Менавіта студэнты «Мова Нанова» разам са студэнтамі курсаў «Моваведа» адкрылі гродзенскі клуб чытачоў, які існуе болш за 3 гады.

«Весці курсы, на якія прыходзяць такія слухачы — гэта кайф і натхненне. Мы можам смяяцца да слёз, можам пасумаваць і задумацца, мы любім піць гарбату са смачнымі пірагамі, якія пякуць і прыносяць слухачы. І разам з гэтым мы ўдасканальваем мову і маўленне, вучым лексіку, падцягваем граматыку, гуляем і творча выконваем розныя заданні ў прыемнай і лёгкай атмасферы,» — падсумоўвае Эмілія.

Далучыцца да заняткаў можна кожную сераду, а 19-ай гадзіне ў антыкавярні «Партал», што на Вялікай Траецкай, 31.

Крыніца: navinki-dnia.blogspot.com.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024