Навіны

20 гадоў таму Святлана Крук з Гродна стала першай «Міс Беларусь»

Роўна 20 гадоў таму, 18 сакавіка 1998 года, краіна даведалася імя першай «Міс Беларусь». Ёю стала гродзенская прыгажуня Святлана Крук. Пасля гэтай падзеі жыццё маладой студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта кардынальна змянілася.

У 1998 годзе студэнтка з Гродна Святлана Крук адправілася ў Мінск і зусім выпадкова патрапіла ў Нацыянальную школу прыгажосці. У той дзень там праходзіў кастынг для конкурсу «Міс Беларусь». Дзяўчына спадабалася арганізатарам і яе запрасілі паўдзельнічаць. Святлана рыхтавалася да конкурса каля паўгода і ў выніку перамагла.

У юбілейны дзень Святлана выклала ў Instagram пост, дзе ўспамінае сваю перамогу, а таксама распавядае, што карона цалкам змяніла яе жыццё.

У дзень юбілею Святлана атрымала ад фатографа Аляксандра Ружэчкі здымкі з конкурсу 1998 года.
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024