Хутка ва ўсіх цягніках будзем падзараджаць гаджэты. Пакуль можна толькі ў магілёўскіх, у гродзенскіх — забаронена

Да канца 2018 года ва ўсіх цягніках беларускай чыгункі можна будзе падзараджаць гаджэты. Праўда — за грошы.

Пакуль у вагонах гродзенскіх цягнікоў зараджаць прылады нельга. А ў некаторых цягніках Магілёўскага вагоннага ўчастка новую паслугу па падзарадцы электронных прылад укараняюць з 2017 года. У начальніка цягніка ёсць мабільная зарадная прылада тыпу PowerBank, якую даюць па замовах пасажыраў. Ёй скарысталіся 1090 чалавек. Цяпер такую ж паслугу ўкараняюць ва ўсіх цягніках, дзе ёсць вагоны, не абсталяваныя разеткамі.

Як піша «Еўрарадыё», гадзіна падзарадкі каштуе 1 рубель 10 капеек.

Пачынаючы з 2008 года Беларуская чыгунка закупляе пасажырскія вагоны, электра- і дызель-цягнікі, абсталяваныя 220V разеткамі для пасажыраў.

«За 10 гадоў ва ўсіх новых вагонах, а таксама тых, якія прайшлі капітальна-аднаўленчы рамонт, можна бясплатна падзарадзіць мабільныя прылады. У той жа час, паколькі тэрмін службы пасажырскага вагона складае 28 гадоў, на чыгунцы эксплуатуецца досыць шмат вагонаў выпуску раней 2008 года, дзе пасажырам не даступныя разеткі 220 V», — растлумачылі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024