Гродзенец стаў «Адкрыццём году» на TuzinFM

Сёлета пераможцам музычнай прэміі TuzinFM «Героі году» ў намінацыі «Адкрыццё году» стаў электронны праект Mikita з песняй «Да цябе». Кіраўнік і выканаўца праекта — гродзенец Мікіта Ігнаценка. Раней ён працаваў з гуптамі «STAY» і «Triangle Sun». Сольны праект пачаўся летась з песні «Лёс». Словы да песняў праекта пішуцца па-беларуску.

[irp posts="563″ name="Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта «Лёс""]

Трэк «Да цябе» на TuzinFM вызначаюць як «цёплы беларускі трапікал гаўс». Ён быў створаны зімой 2018. У анатацыі музыкі прысвячаюць песню «ўсім, хто стаміўся ад бясконцага холаду» і заклікаюць «адчуць вясну разам з намі і насуперак усяму».

api.soundcloud.com/tracks/417 008 811

«Гэты спеў пра пачуццё. Пра каханне і цеплыню душы. Яны лунаюць у паветры і саграюць усё наўкол. А таксама пра тое, што жыццё змяняецца, калі ў тваё жыццё прыходзіць вясна і ты ўрэшце чуеш гукі ўласнага сэрца», — казаў з нагоды прэзэнтацыі трэка на TuzinFM Мікіта Ігнаценка.

Песня «Да цябе» возьме ўдзел у першым туры аўдыёчарту ў сэзоне 2018/2019, які распачнецца ўвосень.

Паслухаць і набыць трэк можна на лічбавых пляцоўках Apple Music, iTunes, Google Play, Яндекс.Музыка. Навіны праекту абнаўляюцца ў афіцыйнай суполцы.

Падзяліцца
Меткі: музыка

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024