Навіны

«Відаць, што ў людзей настальгія па СССР». Польскі турыст пра Дзень нараджэння Леніна ў Гродне

Каля паўсотні гродзенскіх камуністаў сабралася 22 красавіка на плошчы Леніна — яны адзначалі дзень нараджэння правадыра. За святкаваннем з цікавасцю назіралі замежныя турысты. Аднаго з іх камуністы нават запрасілі далучыцца.

У гэтым годзе прыпадае 148 гадавіна з дня народзінаў Леніна. Мясцовыя камуністы з гэтай нагоды чыталі ля помніка вершы, адзначалі заслугі актывістаў, ускладалі кветкі і будавалі планы на святкаванне 100-годзя камуністычнай партыі.

Некалькі гродзенскіх камуністаў пасля мітынгу засталіся фатаграфавацца ля помніка Леніну
Побач з мітынгам праходзілі турысты з Польшчы, сярод іх Давід з Беластоку. Ён спыніўся і падышоў бліжэй, на што адразу звярнулі ўвагу камуністы. Побач з помнікам Леніну Давіда на словах прынялі ў партыю і прычапілі на яго чырвона-зялёную стужку. Да гэтага паляк паставіўся з усмешкай на твары.

«Я другі раз у Гродне і першы раз бачу такія мерапрыемствы ля помніка Леніну. Гэта, напэўна, такі гістарычны прыкол, — распавядае Давыд. — У нас у Беластоку такога няма і настроі да ўсяго камуністычнага адмоўныя. А тут відаць, што ў людзей ёсць настальгія па часах СССР.

У Гродне на гэта цікава паглядзець: як людзі сумуюць па вялікай дзяржаве, якая адправіла ў космас першага чалавека, па магутнай сіле і нейкай стабільнасці. Добра ці дрэнна гэта, я не магу судзіць, бо ў Гродне я госць і павінен паважаць мясцовыя традыцыі. Такога ж я б патрабаваў ад гасцей і ў Польшчы. Камунізм — гэта ўжо гісторыя і трэба на яе глядзець з розных бакоў. Вывучаць яе — задача для гісторыкаў, а нам трэба жыць і не сварыцца".

Гродзенскі камуніст Іван Лагойскі (злева) і польскі турыст Давыд

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024