Горад

Каля сінагогі пачалося будаўніцтва гандлёвага павільёна з грамадскім туалетам

Ужо некалькі дзён ідзе будаўніцтва гандлёвага павільёна на вуліцы Замкавай. Завяршыць работы плануюць да фестывалю нацыянальных культур, што пройдзе сёлета 1−2 чэрвеня. Апроч крамы сувеніраў на новым аб’екце гандлю прадугледжаны яшчэ і грамадскі туалет.

З пачаткам будаўніцтва павільёна прыйшлося змясціць існуючыя шапікі з сувенірнай прадукцыяй, якія доўгі час працуюць на паркоўцы. Да сярэдзіны мая гэтым гандлёвым кропкам і зусім прыйдецца пакінуць прывычнае месца. Зараз горад шукае для прадпрымальнікаў новае месца.

Продажам сувеніраў на пляцоўцы пры вуліцы Замкавай надалей будзе займацца толькі новы павільён. Для зручнасці турыстаў побач зробяць яшчэ і платны туалет.

Аўкцыён па продажу зямлі на вуліцы Замкавай адбыўся у сакавіку 2018. Вядома, што на яго было пададзена некалькі заявак. Сума пакупкі не паведамляецца.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024