Трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў часова ўзначаліў зборную Беларусі па хакеі

Абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі ўскладзены на настаўніка «Нёмана» Сяргея Пушкова. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Дэйв Льюіс пакінуў сваю пасаду.

На чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Даніі, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Льюіса пацярпела тры паразы запар. У сваёй групе «А» беларусы займаюць апошняе месца з розніцай шайбаў 2:17 і могуць пакінуць вышэйшы дывізіён. А зборная Беларусі не вылятала з эліты з 2003 года.

Прэс-служба федэрацыі хакея Беларусі паведамляе, што да канца чэмпіянату абавязкі галоўнага трэнера зборнай будзе выконваць 54-гадовы трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў.

Ужо 9 мая зборная Беларусі сустрэнецца са зборнай Швейцарыі, а з Аўстрыяй беларусы згуляюць 12 мая. У Сяргея Пушкова ёсць шанцы чарговы раз заявіць пра сябе.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024