І мова, і інтэграцыя. Гродзенскі дзіцячы хоспіс пачаў серыю мультпраглядаў

Так арганізатары забіваюць адразу трох зайцоў: расказваюць пра хоспіс і правы дзяцей з інваліднасцю, глядзяць цікавыя мультфільмы і папулярызуюць беларускую мову.

— Мы запусцілі форму працы — паказ мульцікаў па-беларуску для школьнікаў, каб расказваць пра хоспіс і правы дзяцей з інваліднасцю. Такім чынам і інфармацыя засвойваецца, і папулярызуецца мова, і пра інваліднасць як сацыяльны працэс расказваецца, — кажа Вольга Вялічка, дырэктарка хоспіса.

[irp posts="61 756″ name="Бальнічных клоўнаў упершыню будуць вучыць у Гродне"]

На першы прагляд запрасілі навучэнцаў са школы № 34, а паказалі на ім «Вэрхал у галаве» («Inside Out») у агучцы студыі Gavarun_by.

Паводле сюжэту, у галаве ў кожнага чалавека жывуць асноўныя эмоцыі: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота. Яны па чарзе кіруюць паводзінамі чалавека. Мы бачым гэта на прыкладзе галоўнай гераіні Райлі Андэрсан — 11-гадовай школьніцы, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска і спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе.

Безбар’ерны кінатэатр працуе ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе з сакавіка мінулага года. Калі паказаў тут няма, тут збіраюцца валанцёры хоспіса, праводзяцца творчыя заняткі і інтэграцыйныя сустрэчы. Зараз тут знялі яшчэ адзін бар’ер — у доступе да беларускай мовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024