У цэнтры Гродна спявалі Вольскага і раздавалі зніжкі на канцэрт

Некалькі гродзенскіх музыкаў выйшлі на вуліцу Савецкую, каб праспяваць песні Лявона Вольскага і раздаць 300 флаераў гараджанам. Флаеры даюць зніжку ў 10 (!) рублёў на канцэрт гурта Volski 12 мая ў клубе «Галактыка».

Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Гэта першы за шмат год тур Лявона.

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага.

Квiткi: 20 руб.
Каса клуба «Галактыка» (вул. Лiдская, 1).
Анлайн: https://bezkassira.by/volski__grodna-4087/
Iнфармацыя: +375 (33) 90 11 304.

Перад канцэртам квіткі будуць каштаваць 30 рублёў. З флаерам — 20 рублёў. Флаеры можна ўзяць у барах «Карыца» і «Несцерка», кавярнях «Наша Кава», «Кофейня Я», «Просто Кофе», «Цi&Кава», этнакраме «Цудоўня» і цэнтры адпачынку і развіцця «Партал».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024