Тамілы, кітайцы і кубінцы: хто яшчэ прыедзе на традыцыйны фестываль у Гродна?

Фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне 1−3 чэрвеня, збярэ прадстаўнікоў 35 нацыянальнасцей. Упершыню ў ім паўдзельнічаюць тамілы — народ з Індыі, кітайцы і кубінцы, якія прадставяць культуру Лацінскай Амерыкі.

Прыедуць у Гродне і тыя, хто даўно не прымаў удзел у свяце. Напрыклад, латышы, баўгары, мардвіны. У цэнтры Гродна размесцяцца 19 падворкаў, два з якіх будуць шматнацыянальнымі, названыя сімвалічна «Захад» і «Усход».

Пачнецца фестываль традыцыйным шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця, піша БЕЛТА.

Адным з новаўвядзенняў фестывалю стане беларускі падворак, які размесціцца на плошчы Леніна. Яго гасцям прапануюць паўдзельнічаць у флэшмобе і абняць Беларусь: вакол плошчы Леніна выбудуецца вялікі міжнацыянальны карагод.

[irp posts="59 011″ name="Глядзіце, якой будзе праграма Фестывалю Нацыянальных культур"]

Галоўнай сцэны сёлета на фестывалі не будзе. Міжнацыянальная сцэна размесціцца на плошчы Савецкай, беларуская — на плошчы Леніна. У начную праграму ўключылі паказ кінафільмаў на мове арыгіналу з субтытрамі, а таксама 3D-mapping шоў на тэму фестывалю, якое будзе праводзіцца ў двары Новага замка кожныя 15 хвілін.

Хэдлайнерам фестывалю будзе папулярны расійскі гурт БандЭрас. Канцэрт пачнецца 2 чэрвеня ў 23:00.

Трэці святочны дзень вырашылі правесці на Аўгустоўскім канале. Там запланавана тэатралізаванае шэсце, праца падворкаў з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні, пляцовак нацыянальных гульняў.

Фестываль нацыянальных культур ўпершыню прайшоў у Беларусі ў 1996 годзе і праводзіцца кожныя два гады. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай свята па традыцыі з’яўляецца Гродна.

hrodna.life/2018/01/23/kafe-u-staryim-autobuse-shto-cikavaga-ryihtuyuc-da-festyivalyu-nacyiyanalnyih-kultur/

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024