Навіны

У двары гандлёвага цэнтра ABC будзе яшчэ адна выява старога Гродна

У двары гандлёвага цэнтра ABC на Савецкай ужо некалькі дзён рыхтуюць чарговую вялікую выяву з відам старога Гродна. Заказчыкам малюнка выступіў гандлёвы дом «Нёман». Работы абяцаюць скончыць да 1 чэрвеня.

Ужо па накідах зразумела, што ў двары ABC з’явіцца малюнак старога Гродна. А вось з якой гравюры будзе ўзяты малюнак, заказчыкі трымаюць у сакрэце. Яны хочуць да фестывалю нацыянальных культур зрабіць гораду сапраўдны падарунак.

Над стварэннем выявы на сцяне плошчай каля 80 кв.м. працуюць мастакі Павел Іваноў і Максім Карповіч.

У двары цэнтра ABC ужо ёсць некалькі маштабных малюнкаў з відамі старога Гродна. Іх малявалі восенню 2017 года. Такія выявы сталі ўпадабанай фотазоной гродзенцаў і гасцей горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024