Не толькі буслы і гравюра: Вітаўта, Ажэшку і Багдановіча намалююць у Гродне

Гродна актыўна рыхтуюць да фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 1−2 чэрвеня. Частка новых арт-аб'ектаў мастакі скончаць да канца мая, астатнія працы будуць здаваць пазней.

Да фестывалю маладыя мастакі падрыхтавалі вялікую выяву Гродна на падпорнай сцяне Замкавай гары, рыхтуецца гравюра старога горада ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC, таксама сімволікай фестывалю упрыгожваюцца будаўнічыя агароджы у цэнтры горада.

У планах маладых мастакоў намаляваць і знакавых персон гісторыі Гродна — Вітаўта, Элізу Ажэшка і Максіма Багдановіча.

«Мы ўжо некалькі гадоў займаемся роспісам сцен, фасадаў, памяшканняў і іншага. Распісвалі дзіцячы хоспіс,"Карону» на Горкага, зараз актыўна працуем на сцяне ў дворыку АВС. Там хутка з’явіцца старая гравюра Гродна, — распавядае мастак Максім Карповіч. — Вось будаўнічы плот у цэнтры горада таксама рыхтуем да фестывалю. А ўжо ў пачатку лета будзем прыступаць да яшчэ адной цікавай працы — хочам намаляваць вядомых жыхароў нашага горада: Вітаўта, Элізу Ажэшка, Максіма Багдановіча і іншых. Малюнкі будуць у поўны рост у самым цэнтры Гродна".

youtu.be/JA8yFRl-ooQ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024