Служыць у царкве, а не ў войску. Беларусы стварылі петыцыю аб адтэрміноўцы для святароў

Беларусы пачалі падпісваць петыцыю, каб хрысціянскіх святароў і семінарыстаў не забіралі у войска. Яе накіруюць у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства абароны.

«У царквы і касцёла ёсць сваё войска. І гэта святары. Гэтае войска таксама перажывае недахоп прызыўнікоў. „Жніво сапраўды вялікае, але работнікаў мала. Таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё“ (Лк 10, 2). Дазвольце семінарыстам і святарам служыць у цэрквах і касцёлах», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Дзясяткі выхаванцаў духоўных семінарый, каталіцкіх і праваслаўных, а таксама дзеючыя святары атрымалі позвы з ваенкаматаў. Першыя прызыўнікі з шэрагаў духавенства мусяць накіравацца служыць у войска ўжо ў панядзелак, 28 мая.

Раней для прызыўнікоў з колаў духавенства заўсёды дзейнічала адтэрміноўка, рашэнне аб якой прымаў кіраўнік краіны.

Цяпер семінарыі могуць апусцець і закрыцца на паўгады.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі накіравала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту. Беларуская праваслаўная Царква таксама звярнулася па тлумачэнні па гэтым пытанні ў Міністэрства абароны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024