Горад

Не згубі момант! Назіральную пляцоўку на ГД «Нёман» адкрыюць толькі на два дні

Атрымаць асалоду ад відаў старога горада і выпіць халоднага ці гарачага напою на даху ГД «Нёман» зможа любы жадаючы ўжо ў пятніцу 1 чэрвеня. Пра гэта Hrodna.life распавёў дырэктар гандлёвага дома Аляксей Яўлаш.

Усяго два дні будзе адкрыты дах ГД «Нёман», а пасля там працягнуцца працы па падрыхтоўцы кафэ. Афіцыйна назіральную пляцоўку з кафэ плануюць адкрыць да 1 ліпеня.

«Калі форс мажораў не будзе, мы на два дні дамо гродзенцам і гасцям горада магчымасць атрымаць асалоду ад відаў старога горада, — кажа Аляксей Яўлаш. — А пасля зноў закрыем дах і будзем рыхтаваць кафэ».

[irp posts="50 734″ name="Цяпер у Гродне можна любавацца відамі старога горада з панарамнага ліфта і новай залы Вялікага буфета""]

Пляцоўка на даху ўнівермага складаецца з дзвюх зон: кафэ і шпацырнай зоны. Менавіта шпацырная будзе адкрыта на час фестывалю.

Трапіць на дах ГД «Нёман» можна будзе на панарамным ліфце.


Такі від адкрываўся з даху ГД «Нёман» у красавіку 2017 года:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024