Не збераглі: музей праса ў Гродне афіцыйна закрыўся

Пасля трох гадоў існавання Музея праса яго ўладальнік, Аляксандр Шпакоўскі, афіцыйна абвясціў пра закрыццё. У бліжэйшы час унікальная калекцыя з 600 прасаў пераедзе ў Ліду і Мінск.

Апошнія некалькі месяцаў Аляксандр Шпакоўскі рэгулярна казаў, што з-за цяжкасцяў закрые свой музей і прасіў гарадскія ўлады аб падтрымцы. Калекцыянер распавядаў, што арэнда і іншыя выдаткі штомесяц адбіраюць шмат грошай і ён не паспявае зарабляць, як зноў даводзіцца плаціць.

«Музей прыраўнялі да бізнэсу і існаваць у такіх умовах я не мог, — распавядае Аляксандр. — Зараз я ўжо дакладна зачыніўся. У цэнтры Гродна мы прапрацавалі 2.5 гады, а паўгода рыхтавалі памяшканне і экспазіцыю. Так, дзесьці мы былі разыначкай нашага горада, але ў цэлым гэта безнадзейная трата часу. Як я зразумеў, мясцовая ўлада не зацікаўлена ў існаванні маёй установы».

Музей праса ў Гродне меў каля 600 розных прасаў
Частка калекцыі Музея праса паедзе ў Ліду ў маёнтак Дворышча, іншая частка адправіцца ў цэнтр Мінска.

«Людзі якія зацікаўлены ў нашай калекцыі, бяруць на сябе ўсе выдаткі і рэкламу. Ад мяне патрабуецца толькі прадастаўленне экспазіцыі, — кажа Аляксандр. — Мяне гэта цалкам задавальняе. Калі нашаму гораду нічога не трэба, няхай тады людзі ў іншых гарадах карыстаюцца калекцыяй і прыцягваюць турыстаў».

Нагадаем, яшчэ ў пачатку зімы Гродзенскі гарвыканкам каментаваў, што правілы арэнды ў Беларусі для ўсіх аднолькавыя. Для Музея праса прымяняўся мінімальны каэфіцыент арэнды, каб неяк дапамагчы існаваць. Камунальныя паслугі, электрычнасць і ацяпленне арандатар павінен плаціць самастойна. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой казаў, што горад зацікаўлены ў Музеі праса і абяцаў разабрацца ў праблеме. Але, мабыць не атрымалася.

Сам калекцыянер Аляксандр Шпакоўскі плануе з’ехаць за мяжу і заняцца бізнэсам там.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024