Аукцыён і збор сродкаў. На байк-фэсце «Хавайся ў бульбу» можна будзе падтрымаць дзяцей з хоспісу

Сёлета на другі дзень байк-фэсту завітаюць падапечныя дзіцячага хоспісу. Падтрымаць іх можна будзе, ахвяраваўшы грошы валанцёрам ці праз ўдзел ў аукцыёне. Лот пакуль трымаюць у сакрэце. Але абяцаюць, што гэта будзе карысная рэч, якая будзе пасаваць і мужчынам, і жанчынам.

Аукцыён правядуць на другі дзень фестывалю, 9 чэрвеня. Лот разыграюць адзін, але які! Гэта рэчы ручной працы, якія карысныя ў быту і пасуюць пад тэматыку байк-фэста. Лот зборны і разлічаны на сям’ю. Калі яго набудзе мужчына, частку рэчаў зможа аддаць жанчыне або дзіцяці.

На фестываль завязуць пяць сямей з хоспісу. Яны там змогуць пагуляць, пасядзець у кафе, пафатагравацца з байкамі і байкерамі. Такую акцыю прапанаваў гродзенскі байк-клуб «Насарогі». Таксама на фэсце будуць раздаваць улёткі пра дзесяцігоддзе хоспісу, а валанцёры будуць збіраць ахвараванні. А ў мотакалонне на гораду байкеры праедуць са сцягамі Гродзенскага дзіцячага хоспісу.

— Людзі думаюць, што дзеці ў хоспісе ляжаць і паміраюць. Мы хочам паказаць, што нашыя дзеці таксама ёсць, і іх падтрымліваюць такія крутыя брутальныя байкеры на матацыклах. І яны маюць сэрца і даюць цяпло дзецям. Ніколі байкеры не адмаўляюцца ад просьбы сфатаграфавацца і па-сяброўску ставяцца да дзяцей, — кажа Марыя Бразінская, псіхолаг хоспісу.

Арганізатары байк-фестывалю падтрымліваюць дабрачынныя арганізацыі не першы раз. У пазамінулым годзе яны падтрымлівалі Гродзенскі дзіцячы хоспіс, у мінулым — зааахоўныя арганізацыі.

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024