Грыль-бар і бургерную адкрыюць на Савецкай побач з домам Мураўёва

Сучасныя грыль-бар і бургерная могуць з’явіцца ў самым цэнтры Гродна. Новая кропка грамадскага харчавання адкрые дзверы на вуліцы Савецкай, 1, арыентыровачна праз год.

Аб’ект размесціцца ў будынку за домам Мураўёва і гатэлем на Калючынской. Два гады таму месца было выкуплена на аўкцыёне фірмай з замежным капіталам. Фірма ўжо замовіла архітэктурны праект, ад якога будзе адштурхоўвацца пры будаўніцтве будучай ўстановы. Дакладна вядома, што там будзе працаваць грыль-бар.

[irp posts="65 405″ name="Фотафакт: Сямашка паказаў свой новы аб’ект у цэнтры Гродна"]

— Пакуль няма ні назвы, ні дакладнай карціны, што там будзе на фінішы. Хацелася б і грыль-бар, і бар з алкаголем і кактэйлямі. Не выключаем, што будзем рабіць бургеры, — распавёў прадстаўнік кампаніі.

Актыўныя будаўнічыя працы плануюць пачаць праз паўгода, а першага наведвальніка хочуць прыняць ужо праз год.

[irp posts="59 158″ name="На Калючынскай будаўнікі натыкнуліся на падмуркі старога дома"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024