Горад

У кафэ ў цэнтры Гродна скралі сцяг Расіі. Цяпер павесілі Германіі - але дагары нагамі

У вулічным кафэ «Губерня» на вуліцы Савецкай невядомыя скралі сцяг Расіі, а моцны вецер скінуў пудзіла дзіка-фаната, якое прыйшлося рэстаўраваць. Сцяг і пудзіла былі выстаўленыя, бо кафэ — папулярнае месца для прагляду матчаў чэмпіянату свету па футболе.

Супрацоўнікі кафэ распавядаюць, што ў іх кожны дзень праходзяць прагляды і заўсёды ёсць людзі, якія глядзяць футбол. Але прыходзяць і тыя, каму не надта падабаецца футбольная атмасфера.

«Кафэ ўпрыгожвалі да чэмпіянату свету. Расія — краіна гаспадыня і нам удалося знайсці сцяг гэтай дзяржавы, а таксама некалькі футбольных маек і шалікаў, — распавядае адна з прадавачак. — Але прыходзілі людзі, якія былі незадаволеныя, што мы вывесілі такую ​​сімволіку. Адна жанчына наогул пераходзіла ўсе межы, мы гатовыя былі выклікаць на яе міліцыю. А пасля аднаго футбольнага вечара сцяг Расіі наогул скралі».

Скрадзенаму сцягу знайшлі замену — павесілі сцяг Германіі, які прынеслі наведвальнікі. Ёсць толькі адна праблема — сцяг павесілі дагары нагамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024