Навіны

Праект гродзенцаў BringMeGift узялі на стажыроўку ў Нью-Ёрк

Гродзенскі мабільны дадатак BringMeGift увайшоў у чацвёрку праектаў з Беларусі, якія абралі для чарговага набору ў праграму расійска-амерыканскага акселератара Starta. Стваральнікі стартапаў адправяцца ў Нью-Ёрк на стажыроўку.

Усяго арганізатары стажыроўкі адабралі 23 стартапы з Еўропы, у тым ліку чатыры з Беларусі.

«Гэта і гонар і прызнанне, што наш праект актуальны і цікавы шырокаму колу людзей, — распавёў Hrodna.life адзін са стваральнікаў BringMeGift Віктар Семяняка. — Гэта магчымасць атрымаць веды ад ментараў, пазнаёміцца з інвестарамі і прапанаваць свой праект. А таксама гэта магчымасць выйсці з прадуктам на рынак высокіх тэхналогій ЗША, дзе ўсё развіваецца імгненна. Там можна атрымаць новых кліентаў, пашырыць межы выкарыстання дадатку».

Віктар распавядае, што ўвесь вольны час ён з жонкай зараз выдаткуе на зносіны з патэнцыяльнымі карыстальнікамі праграмы, правярае актуальнасць ідэі прыкладання.

«Мы спрасцілі праект, дадалі экраны, якія многае тлумачаць. Таксама стараемся сабраць як мага больш водгукаў і пажаданняў, каб зрабіць дадатак цікавым і карысным».

BringMeGift — гэта дадатак, які дазволіць звычайным людзям і розным кампаніям абменьвацца паслугамі і зарабляць на гэтым. Кожны турыст зможа знайсці, а мясцовы прапанаваць паслугі: арэнда жылля, арэнда аўто, паслугі гіда і трансфер, харчаванне і забавы.

Дадатак аб’яднаў у сабе сэрвісы накшталт booking.com, airbnb, foodsharing, couchsurfing ды іншыя. Галоўнае адрозненне — усё праходзіць без схаваных плацяжоў, усе дамаўляюцца без пасярэднікаў. Такі сэрвіс будзе зручны для тых, хто аказвае паслугі: чалавек бачыць хто, адкуль і калі прыязджае ў той ці іншы горад і што ён шукае — застаецца толькі гэта яму прапанаваць. З дапамогай дадатка чалавек сам можа прасоўваць свае паслугі і для гэтага не трэба плаціць за рэкламу, а таксама шукаць мэтавую аўдыторыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024