Горад

ФОТА: Былыя маракі Гродна адзначаюць Дзень ваенна-марскога флоту

Больш за 100 чалавек прыняло ўдзел у парадзе былых маракоў, што прайшоў у цэнтры Гродна 29 ліпеня. У гэты дзень былыя матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень ваенна-марскога флоту.

Штогод, пачынаючы з 2007 года, гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза вайсковых маракоў шырока адзначаюць свята. Калона праходзіць урачыстым маршам з плошчы Савецкай у парк Жылібера. Там удзельнікі ўскладаюць вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

У Савецкім Саюзе Дзень ваенна-марскога флоту быў устаноўлены ў 1939 годзе. У пастанове Савета Народных Камісараў СССР гаварылася: «У мэтах мабілізацыі шырокіх мас працоўных вакол пытанняў будаўніцтва Рабоча-Сялянскага Ваенна-марскога флоту Саюза ССР устанавіць Дзень Ваенна-марскога флоту СССР».

Дарэчы, Гродна запісаўся ў гісторыі расійскай марской пяхоты. 27 (16 па старым стылі) лістапада 1705 года менавіта тут быў сфармаваны першы полк марской пяхоты пад кіраўніцтвам адмірала графа Фёдара Галавіна. Паводле задумы Пятра І 1200 ваенных салдат былі прызваны для службы ў абардажна-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024