Навіны

У Гродне зноў расплаціліся расійскай «двухсоткай». І атрымалі рэшту ў 25 разоў больш

Выпадак адбыўся яшчэ 21 ліпеня ў адной з кветкавых крам горада. Расплаціліся расійскімі грашыма дзве дзяўчыны. Адна з іх была з бігудзямі на валасах.

«Яны купілі букет кветак на 43 рублі і далі мне 200 расійскіх рублёў (6,27 беларускіх — рэд.). Я ім дала рэшту больш за 150 беларускіх рублёў (амаль 5000 расійскіх — рэд.). Як толькі дзяўчыны сышлі, я заўважыла, што мне падсунулі зусім іншыя грошы. Шукаць ужо не было каго — камер у краме ў мяне няма», — распавяла супрацоўніца крамы.

Дзяўчына ў міліцыю не звярталася, але пасля таго, як убачыла навіну, што яшчэ ў адным месцы ў Гродне таксама расплаціліся расійскімі грашыма, вырашыла распавесці сваю гісторыю.

УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што за здзяйсненне незаконных аперацый у замежнай валюце прадугледжана пакаранне.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024