Гродзенскія зааабаронцы шукаюць мужчыну, які забіў на вуліцы ката

Невядомы мужчына ў сярэдзіне ліпеня ў раёне Індурскай шашы жорстка забіў жывёлу. У канцы месяца гродзенскія зааабаронцы атрымалі відэа на якім добра бачна, як чалавек здзекуецца з ката, а пасля яго забівае. Валанцёры перадалі відэа ў міліцыю.

На відэа бачна, як мужчына перыядычна клікаў ката да сябе і гладзіў яго. У апошні раз, калі ён паклікаў жывёлу, ён яе забіў.

«Да нас звярнулася дзяўчына з відэа, на якім зафіксавана забойства ката, — распавядае кіраўнік гродзенскай заабарончай арганізацыі «След жыцця» Дар’я Рашэтнікава. — Што рабіць, яна не ведала, але хацела прыцягнуць гэтага чалавека да адказнасці.

Гэта страшна і такая безпадстаўная жорсткасць да безабароннай істоты недапушчальная. Мы звярнуліся ў міліцыю, якая цяпер высвятляе асобу жывадзёра".

Заабаронцы просяць усіх звярнуць увагу на фота і відэа. Магчыма, вы ведаеце гэтага чалавека.

Валанцёры адзначаюць, што ўчастковы, які займаецца справай, неадкладна адрэагаваў на заяву. Ёсць верагоднасць, што мужчына, які забіў жывёлу, жыве паблізу вёсак Малахавічы і Вішнявец. Асаблівыя прыкметы: татуіроўкі на абедзвюх руках.

Калі вы апазналі мужчыну — паведаміце адміністратарам групы «След жыцця», або ў 102.

За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі з 2015 года ўвялі крымінальную адказнасць. За такія дзенні пагражае пазбаўленне волі да года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024