На Вішнеўцы могуць з’явіцца сметніцы для сабачнікаў

Грамадзянская ініцыятыва «Гародня» звярнулася ў гарадское ЖКГ з просьбай усталяваць сметніцы каля лавачак у парку на Вішняўцы, а таксама тры сметніцы для збору экскрыментаў хатніх жывёл.

— Людзі скардзяцца на «сабачнікаў», таму што яны выгульваюць сваіх сабак там, дзе гуляюць дзеці. І не прыбіраюць за імі. Відавочна, што прывучыць людзей прыбіраць за сваімі гадаванцамі будзе не так проста, але з’яўленне адмыслова пазначаных скрыняў стане для гэтага першым крокам, — кажа Анатолій Мышкевіч.

Пакуль актывіст чакае адказу з ЖКГ. Таксама ў яго планах разнесці па найбліжэйшых дамах памяткі аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл, прадугледжанае арт. 15.47 КоАП РБ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024