Падчас раскопак на Старым замку знайшлі рэшткі драўляных пабудоў XIV стагоддзя

Каля тыдня таму падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі Старога замка былі выяўленыя рэшткі трох драўляных пабудоў. Праз некалькі дзён археолагі прыйшлі да меркавання, што знаходкі адносяцца да другой паловы ХIV стагоддзя.

«Мы ведалі, што тут будзе драўляная забудова горада. У знойдзеных пабудовах жылі нашы гродзенцы», — распавяла кіраўнік археалагічных раскопак Наталля Кізюкевіч.

Зараз знаходкі вывучаюцца і замалёўваюцца. У будучыні іх могуць закансерваваць, а пасля экспанаваць у замку. Таксама вядома, што ў гісторыка-археалагічным музеі шукаюць спецыялістаў, якія змогуць зрабіць кансервацыю знаходак.

Рэшткі драўляных пабудоў знаходзілі на тэрыторыі Старога замка і раней: падчас археалагічных раскопак як у 1930-х, так і 1980-х гадах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024