Шалёныя вожыкі і барсукі нападаюць на людзей ў Гродзенскім раёне

Нядаўна стала вядома пра шалёнага вожыка са Скідзеля. А ўчора ў лесе ў Гродзенскім раёне шалёны барсук напаў на мужчыну, піша Telegraf.by

Жыхар вёскі Сыпаная Гара раніцай адправіўся ў лес, а вярнуўся дадому толькі ноччу. Пры гэтым яго рукі былі акрываўленыя. Мужчына распавёў, што ў лесе на яго раптам накінуўся барсук і пакусаў, а ён спрабаваў адбіцца ад жывёлы. Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу, а цела барсука адправілі на экспертызу. Вынікі даследавання пацвердзілі асцярогі: жывёла балела на шаленства.

Цяпер вяскоўцу трэба прайсці курс лячэння, а ў гэтай мясцовасці на працягу двух месяцаў будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

У Скідзелі зарэгістраваны выпадак шаленства вожыка. На мінулым тыдні па шляху дадому гараджанін сустрэў вожыка і вырашыў аднесці яго сваім унукам, піша «Гродзенская праўда». Праз некаторы час вожык стаў задыхацца, а ўначы памёр. Спачатку гаспадары хацелі яго закапаць, але вырашылі падстрахавацца і на ўсялякі выпадак аднеслі для даследавання спецыялістам ветслужбы. Лабараторныя даследаванні пацвердзілі шаленства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024