За найлепшы водгук на беларускую кнігу можна атрымаць 321 рубель: «Янушкевіч» заснаваў прэмію

Выдавецтва «Янушкевіч» гатова заплаціць 321 рубель за найлепшы водгук на любую беларускую кнігу. Гэтую суму атрымае аўтар таго водгука, які ў выдавецтве палічаць вартым. Уручэнне ўжо сёлета.

«Галоўным крытэрыем для вызначэння пераможцы будзе не навуковы разбор твору, не нашпігаванасць складанымі тэрмінамі і нават не аб’ём водгуку. Самае важнае для нас — зразумець, што чытач пранікся творам да самых глыбінь, прапусціў яго праз сябе як штосьці роднае і жывое. Водгук — гэта „крык душы“, уражанні, эмоцыі і высновы, якімі чытач не мог не падзяліцца з навакольным светам. Разуменне твору і шчырасць выказвання — вось што будзе для нас прыярытэтам. Таксама мы будзем улічваць колькасць і якасць рэакцый на вашы водгукі, так што іх лепей публікаваць там, дзе яны чытаюцца», — адзначылі арганізатары. І падкрэсліваюць, што ўдзельнічаць могуць водгукі на кнігі розных выдавецтваў, а не толькі «Янушкевіча».

Умовы вылучэння на Чытацкую прэмію

1. Прымаюцца водгукі на кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2017−2018 годзе.

2. Водгукі могуць быць апублікаваныя на любых публічных рэсурсах — у каментарыях на старонках кніг выдавецкіх сайтаў (januskevic.by, halijafy.by, lohvinau.by і інш.), у чытацкіх супольнасцях Livelib, GoodReads, у сацыяльных сетках, СМІ, на інтэрнэт-парталах, у блогах і г. д.

3. Водгукі павінны быць апублікаваныя пасля 1 верасня гэтага года. Канец прыёму заявак — 24 снежня 2018 года.

4. Удзел «прафесіяналаў ад літаратуры» не дапускаецца. Гэта значыць пісьменнікі, крытыкі, літаратуразнаўцы не могуць браць удзел.

На адрас premija321@gmail.com дашліце лінк (спасылку) на свой водгук альбо яго скан (пры друкаванай версіі).

Падвядзенне вынікаў абудзецца 26 снежня 2018 года. Уручэнне прэміі - ужо на наступны дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024