У Альшанцы 14 верасня адкрыюць новы дзіцячы сад на 230 месцаў. У новым садку ёсць басейн, спартыўная і музычная залы, закуплена сучаснае абсталяванне. Адным словам, створаны ўсе ўмовы для якаснага адукацыйнага працэсу. Зараз тут наводзіцца парадак ўнутры памяшканняў, завяршаецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, піша «Гродзенская праўда».
— Сфарміраваны 12 груп для дашкольнікаў рознага ўзросту і яшчэ дзве групы кароткачасовага знаходжання, — распавяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Алена Адамовіч. — У такой групе на некалькі гадзін да або пасля абеду можна пакінуць дзіця на занятках. З дзецьмі ў гэты час працуюць педагогі: праводзяць заняткі і гульні, выходзяць на прагулкі. На сённяшні дзень у раёне дзейнічаюць сем падобных груп, але з адкрыццём саду ў Альшанцы іх стане дзевяць.
Адкрыецца на Альшанцы да свята горада і міні-рынак.
А яшчэ адным новым адрасам шчаслівага дзяцінства ў абласным цэнтры 14 верасня стане дом сямейнага тыпу на вуліцы Валковіча. Гэта будзе ўжо трэці дом сямейнага тыпу, пабудаваны па тыпавым праекце. Як распавялі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, аб’яўлены конкурс на замяшчэнне пасады бацькоў-выхавальнікаў дома сямейнага тыпу, разглядаецца некалькі кандыдатур.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…