Навіны

Гродзенскія айцішнікі далучыліся да акцыі «Дзелавы ровар»

У верасні ў Гродне праходзіць карпаратыўны конкурс «Дзелавы ровар», які арганізуе аб’яданне «ВелаГродна». Сярод удзельнікаў - тры гродзенскія ІТ-кампаніі. Чаму тэхнары падтрымліваюць не надта тэхналагічную акцыю? Ці ёсць сярод гродзенскіх праграмістаў заўзятыя роварысты? Hrodna.life пагутарыў з удзельнікамі акцыі.

Далучыліся цэлымі сем’ямі

У кампаніі «СОФТСЕРВИС» пра акцыю даведаліся выпадкова. І нават дакладна не памятаюць адкуль.

www.instagram.com/p/BnlaZ5ihoAx/?taken-by=softservicegrodno

«У нас шмат хто з супрацоўнікаў ездзіць на ровары, таму наша кампанія вырашыла далучыцца. Большасць выкарыстоўвае ровар не як асноўны сродак для перамяшкання, катаюцца ў вольны час. Але для некалькіх супрацоўнікаў гэта паўнавартасны транспартны сродак, каб дабірацца на працу».

Да акцыі «Дзелавы ровар» некаторыя супрацоўнікі далучылі і свае сем'і, дадалі ў фірме.

На велапаркоўцы не хапала месцаў

Айцішнікі, ровар, актыўны лад жыцця і цікавыя акцыі - рэчы непадзельныя, кажуць у ITIBO. Кампанія мае нават асобны Вела-чат для аматараў ездзіць на працу на ровары.

«Мы спрабуем паляпшаць умовы для рабят, у нас ёсць душавы пакой і вялікая велапаркоўка», — кажуць у кампаніі. Прыняць удзел у акцыі ім прапанавала сама кіраўнічнка «ВелаГродна» Юлія Каляда. І яны адразу пагадзіліся: «Мы заўсёды гатовыя падтрымаць нешта цікавае, у нас маладая кампанія, адкрытая да новага і дапытлівая».

www.instagram.com/p/BnHhssZBV0I/?taken-by=itibo_world

Сёлета ў цёплыя летнія дні на фірмовай велапаркоўцы нават не хапала месцаў: многія аўтамабілісты ў добрае надвор’е аддаюць перавагу ровар.

Асабліва творча да фотаконкурсу падыйшла Аня Палякова, на фота яна прадстаўляе свой ровар у якасці сябра і спадарожніка ў кожны момант жыцця.

Ездзяць круглы год

У кампаніі «Экспозит» даведаліся пра конкурс на адным з гарадскіх інфармацыйных рэсурсаў.

www.instagram.com/p/BnJFqeyh8eJ/

Удзел у акцыі ад імя кампаніі прынялі шэсць чалавек, аднак велааматараў у фірме больш. «Чатыры чалавекі ў нас наогул ездзяць на працу роварам круглы год: і летам, і зімой».


Што такое «Дзелавы ровар»?

Конкурс «Дзелавы ровар» праходзіць у Гродне з 15 жніўня па 20 верасня. Мэта конкурса — знайсці і заахвоціць кампаніі, дзе супрацоўнікі і кіраўнікі аддаюць перавагу экалагічнаму віду транспарту. Прыняць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, якая працуе ў Гродне. У намінацыі «ВелаБосс» можа паўдзельнічаць любая беларуская арганізацыя. Праводзіць конкурс грамадская арганізацыя ВелаГродна.

Калі вы хочаце, каб і ваша кампанія далучылася да «Дзелавога ровару», то запоўніце кароткую форму заяўкі на конкурс.

Спаборніцтвы праводзяцца па наступных намінацыях:

Самая вялікая велаарганізацыя

У вашай кампаніі шмат людзей дабіраецца на працу на ровары? Актывуйце усіх выкладваць фота з роварам ў сацыяльных сетках з хэштэгам #grodnobiketeam і назвай вашай кампаніі. Больш удзельнікаў - бліжэй прыз!

Самая веласяброўская арганізацыя

На працы ёсць велапаркоўка, распранальня і душ? Публікуйце здымкі велапрыязнасці з хэштэгам #grodnobikefriendly і назвай кампаніі. Больш «плюшак» для веласупрацоўнікаў - больш шанцаў на перамогу.

Велабос

Кіраўнікі ездзяць на працу на ровары? Апублікуйце гэта з хэштэгам #by_bikeboss. «Лайкі» і журы вызначаць лепшага велабоса.

Стыльны look

Ездзіце на веласіпедзе на працу ў гарадской (не спартовай) вопратцы? Публікуйце фота з хэштэгам #grodnobikelook і назвай кампаніі.

Мой лепшы сябар — ровар

Ровар для вас нешта большае, чым проста рэч? Пакажыце гэта сваімі крэатыўнымі фоткамі з хэштэгам #grodnobikefriends і назвай кампаніі.

На ровары ў любое надвор’е

Выбіраеце экалагічны від транспарту, незважаючы на ​​дажджы і буры? Размясціце вашы фота з роварам у «нелётнае» надвор’е з хэштэгам #grodnobikeweather і назвай кампаніі.

У конкурсе ўдзельнічаюць толькі фатаграфіі апублікаваныя ў сацыяльных сетках Facebook, Vkontakte, Instagram з 15 жніўня па 20 верасня ўключна з пазначэннем назвы кампаніі або арганізацыі. Усе падрабязнасці аб конкурсе на афіцыйным сайце: delovelo.by і ў сацыяльных сетках Facebook і Vkontakte.

Мерапрыемства арганізавана Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў і ВелаГродна ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух у Беларусі», што фінансуецца Еўрапейскім Звязам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024