Гродзенцаў, якія з’ехалі на заробкі за мяжу, замянілі ўкраінцы і ўзбекі

Колькасць гродзенцаў, якія выехалі на працу за мяжу, павялічылася ў паўтара раза. Пры гэтым плынь знешняй працоўнай міграцыі ўзрасла у абодвух напрамках.

У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 23 юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем грамадзян Беларусі за мяжой. Нярэдка гродзенцы абмінаюць ланцужок пасярэднікаў. Толькі за 8 месяцаў гэтага года праз гродзенскія фірмы на заробкі ў іншыя краіны выехала 1194 чалавекі, з іх пераважная большасць — мужчыны. Статыстыкі па грамадзянах, якія адправіліся «за рублём» самастойна, няма. Для параўнання, у 2017 годзе колькасць гродзенцаў, якія з’ехалі на заробкі, была ў паўтара раза меншай, паведамляе «Гродна Плюс».

Рэйтынг самых папулярных у гродзенцаў напрамкаў ўзначалілі нашы бліжэйшыя суседзі - Польшча і Расія. У гэтым годзе да тройкі лідараў далучылася і Чэхія. Нярэдка ўладкоўваюцца гродзенцы і на працу ў Літве. Паралельна з тым, як павялічваецца плынь беларусаў, якія выязджаюць на працу за мяжу, расце і колькасць працоўных мігрантаў, якія прыязджаюць да нас.

www.youtube.com/watch?v=-0ZHenbpvHQ

— У асноўным працоўную дзейнасць у арганізацыях вобласці ажыццяўляюць грамадзяне Украіны — 729 чалавек. У мінулым годзе іх было 713. Далей ідуць грамадзяне Узбекістана ў колькасці 100 чалавек. Далей ідуць Літва, Азербайджан і Турцыя. У якасці кіраўнікоў працаўладкаваліся 44 замежніка. Першае месца тут займаюць грамадзяне Узбекістана, — кажа Ірына Далінчык, галоўны спецыяліст аддзела ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усяго за дазволамі на работу ў гэтым годзе звярнуліся больш за 1200 замежнікаў, і гэтая лічба вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Часцей за ўсё працоўныя мігранты уладкоўваюцца на працу ў якасці рознарабочых або будаўнікоў. Пераважная большасць з іх на дадзены момант занятыя на будаўніцтве АЭС у Астраўцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024