Навіны

Кастрычніцкі Эканамічным Форум у Гродне: роля мяжы, адметнасць рэгіёну і заробкі ІТ-шнікаў

Як развіваць рэгіёны, чым гродзенскі рэгіён адрозніваецца ад іншых, колькі IT-спецыялістаў тут працуе і чаму Гродна гэта самы канкурэнтаздольны беларускі горад пасля сталіцы — гэта абмяркоўвалі ўдзельнікі рэгіянальнай канферэнцыі KEF. У ёй удзельнічалі эксперты, навукоўцы, прадстаўнікі бізнесу і ўладаў.

Назва канферэнцыі - «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці». Дарэчы, Гродна і вобласць у плане канкурэнтаздольнасці сёння сярод лідараў, саступаючы толькі Мінску і Мінскай вобласці. Так, паводле Індэксу канкурэнтаздольнасці, які разлічвае даследчы цэнтр ІПМ, Гродна мінімальна адстае ад сталіцы. Таксама Гродзенскі рэгіён займае трэцяе месца ў краіне паводле ўзроўню ВУП на душу насельніцтва, саступаючы толькі Мінску і вобласці.

Карысная кантрабанда

Сваю ролю ў эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці грае наяўнасць межаў з дзвюма краінамі ЕС, кажа дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык. Гэта мае свае плюсы і мінусы.

«Прыгранічны бізнес — гандаль — хоць і не заўжды з’яўляецца легальным, пазітыўна адбіваецца на развіцці рэгіёну і дабрабыце яго жыхароў. Бо нават такая дзейнасць як кантрабанда для пэўнай часткі жыхароў рэгіёну — жыццёвая стратэгія і спосаб зарабіць грошай, хай і не зусім легальным шляхам. Гэта «бізнес на грані фолу».

[irp posts="84 018″ name="Меркаванні гродзенцаў: каб быць багатым — трэба мець сувязі і багатых бацькоў"]

Па выніках даследаванняў, якія прэзентавалі на KEF у Гродне, жыхары вобласці перакананыя, што каб стаць багатым — трэба каб былі сувязі і каб проста шанцавала. «Чым гэта не партрэт кантрабандыста?» — пытаецца Чубрык.

Ён адзначае, што для Гродзеншчыны рынкі ЕС больш даступныя, чым для ўсходніх рэгіёнаў. «Гэта большае разуменне рынкаў нават на банальным узроўні - разумення мовы і культуры. Таму калі ты працуеш тут, але на еўрапейскі рынак, гэта дае неблагія магчымасці ў бізнесе».

Барацьба за мазгі

З іншага боку, блізасць да ЕС гэта выклік для рэгіёну. «Шмат людзей тут маюць Карту паляка, таму шмат людзей проста з’ехала, шмат хто працуе там і вяртаеццца, частка проста назірае за каньюнктурай і калі яна пагоршыцца, то гэтыя людзі лёгка могуць падняцца і з’ехаць».

Гэта вялікія рызыкі і ключавая задача рэгіёна, паводле Аляксандра, — пазбавіцца ўцечкі мазгоў.

IT-шнікі, якія замянілі памежнікаў

Адзін з моцных бакоў Гродна — сфера IT. Восенню 2014 года з’явілася дарожная мапа па стварэнні філіялу Парку высокіх тэхналогій у Гродне. У рэканструкцыю будынкаў на Горкага, 1, дзе да 2009 года была вайсковая частка пагранкамітэту, ПВТ уклаў 3,5 мільёны долараў. Сёння ў гродзенскім ПВТ 14 кампаній-рэзідэнтаў, пяць з якіх зарэгістраваны ў Гродне.

У гродзенскім ПВТ працуе каля 1500 чалавек, іх сярэднемесячны заробак складае 2100 долараў. Яшчэ каля 500 ІТ-шнікаў у Гродне працуе ў фірмах па-за ПВТ. Агулам у горадзе каля 2000 праграмістаў. Гродна гэта адзіны горад у Беларусі, апроч Мінска, дзе ёсць філіял ПВТ.


Канферэнцыя арганізаваная Даследчым цэнтрам ІПМ пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Мясцовым партнёрам з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024