Навіны

Пракуратура адказала наконт разбуранай «сцяны Вітаўта» на каралеўскім замку ў Гродне

Гісторык Мікола Волкаў атрымаў адказ з пракуратуры Гродзенскай вобласці наконт разбурэння «сцяны Вітаўта» на Старым замку ў Гродне. Парушэнняў не знайшлі, піша «С**бода».

Фрагмент сярэдняй вежы замка разабралі з дапамогай тэхнікі 8 жніўня. Праём неабходна было пашырыць, каб праз яго на схіл гары магла прайсці будаўнічая тэхніка. Паводле краязнаўцаў, падчас пашырэння праёму рабочыя зруйнавалі некалькі квадратных мэтраў муроўкі XIV-XV стагоддзяў часоў князя Вітаўта, а разам з імі — інфармацыю пра тое, дзе менавіта ў тыя часы знаходзілася брама ў гэтай сцяне і вязніца пад брамай.

Гісторык Мікола Волкаў звярнуўся ў Міністэрства культуры і пракуратуру з просьбай праверыць, ці не было парушэнняў падчас рэканструкцыі гэтага ўчастка. У пракуратуры адказалі, што парушэнняў не выявілі.

«Высветлена, што месца знаходжання і памеры праёму ў „Сярэдняй вежы“ замка цалкам адпавядаюць праекту рэстаўрацыі, зацверджанаму Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў адказе пракуратуры Гродзенскай вобласці з подпісам намесніка пракурора Святланы Рахман.

Да таго ж у пракуратуры паведамілі, што рэшткі муроў XIV-XV стагоддзяў сапраўды выявілі. Іх плануюць закансерваваць.

Раней з Міністэрства культуры прыйшоў адказ на гэтае ж пытанне, у ім паведамілі, што навуковы кіраўнік рэканструкцыі Уладзімер Бачкоў не скардзіўся на парушэнні. «Я так разумею, што ў міністэрстве думаюць, што Бачкоў будзе сам на сябе скаргі пісаць», — пракаментаваў тады адказ Мікола Волкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024