Навіны

Валанцёры б’юць трывогу: Пункт часовага ўтрымання жывёл у Гродне могуць закрыць. У САГу кажуць, што пра гэта і гаворкі не было

Раніцай 4 кастрычніка ў групе ВКонтакте «Пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёлаў Гродна» з’явіўся запіс, што ўчастак па адлову жывёлаў у горадзе будзе зачынены. Валанцёры занепакоеныя сітуацыяй і пішуць ва ўсе інстанцыі. У САГу пракаментавалі чуткі аб магчымым закрыцці.

Валанцёры ўжо паспелі звярнуцца ў мясцовыя выканкамы, а таксама маюць намер напісаць у адміністрацыю прэзідэнта.

«У кожным горадзе Беларусі, дзе няма Пунктаў ўтрымання, а толькі адлоў і адстрэл, людзі пішуць петыцыі, ходзяць да ўладаў, каб такія пункты былі адкрыты, таму што гэта крок да цывілізацыі ў нашай дзяржаве, — распавядае валанцёр Анастасія Пасюта. — А наш горад робіць крок назад?

Пунктыствараліся дзяржавай у мэтах гуманізацыі грамадства. Тое, што яны былі перададзеныя ў ЖКГ, не азначае, што пункты ўтрымліваюцца за нечыя прыватныя сродкі. Утрыманне ідзе за кошт падаткаплацельшчыкаў. То якім чынам грамадска значны аб’ект, які ўтрымліваецца за сродкі горада, закрываюць чыноўнікі, якім ён не належыць?

Мы напісалі ліст у аблвыканкам. Будзем пісаць у адміністрацыю. Будзем разбірацца і патрабаваць пакінуць пункт. Пакуль нам проста не зразумела, з кім змагацца і з якой нагоды".

Пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёл — гэта не прытулак. Валанцёры адзначаюць, што людзі, якія аддаюць туды свайго гадаванца, выракаюць яго на смерць. Пункт знаходзіцца на базе «Спецаўтагаспадаркі» Гродна, жывёлы трапляюць туды пасля адлову. Паводле закону ў іх ёсць усяго некалькі дзён, каб знайсці ранейшага гаспадара ці новага. Інакш іх усыпяць. На сённяшні дзень у пункце знаходзіцца 40 сабак.

Каб праясніць сітуацыю Hrodna.life звярнуўся да кіраўніцтва САГ.

«Інфармацыя пра закрыццё не адпавядае рэчаіснасці. Ніхто нічога не закрывае. Пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёл працягвае працаваць на ранейшых умовах і ў ранейшым рэжыме. Аб’ём фінансавання застаецца, як і быў запланаваны бюджэтам горада. Вы ўявіце, што будзе калі ў Гродне закрыюць Пункт часовага ўтрымання».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024