Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў

2 кастрычніка арганізацыі «ВелаГродна» споўнілася пяць гадоў. Хоць сабраліся яны яшчэ ў 2011, каб «не проста катацца, а заяўляць аб правах і інтарэсах веласіпедыстаў». Зараз сябры арганізацыі ўжо будуюць планы на новую пяцігодку, а Гродзенскі Зелёный партал успамінае, што хлопцы і дзяўчаты паспелі зрабіць за пяць гадоў.

Фестываль «Суседзі» і іншыя веламепрыемствы

«Суседзі» — вядомы і буйны веламарафон, у якім могуць удзельнічаць і спартсмены, і аматары. Многія людзі ўпершыню спрабуюць сябе на ім, а некаторыя рыхтуюцца некалькі месяцаў, каб узяць прызавыя месцы. Мерапрыемства прыцягвае і дзяцей гадоў шасці, і падлеткаў, і пенсіянераў.

Гэтай вясной прайшлі першыя велаэкскурсіі па гістарычным цэнтры горада і на фарты. У планах — больш велаэкскурсій.

Свая каманда по маунцінбайку

Аматарская каманда «ВелаГродна» існуе не першы год, паспяхова прадстаўляючы абласны цэнтр у Беларусі і за мяжой. Каманда ўдзельнічае ў марафонах у Беларусі, Польшчы, Літве. Хлопцы ездзяць на «Maratony Kresowe» у Польшчы і «Суседзi», «Налібокі» і «Тры Вярсты» у Беларусі.


«ВелаГродна» 5 гадоў: сотні гродзенцаў на роварах асвятлілі вуліцы горада


Маунцінбайк з 1996 года стаў Алімпійскім відам спорту. Пакуль беларусы не прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях па гэтаму віду спорту. У камандзе «ВелаГродн» лічаць, што пераможцаў Чэмпіянату Беларусі па маунцінбайке трэба вывозіць на міжнародны ўзровень. Веласіпедысты спадзяюцца, што ў Гродне хутка з’явяцца спецыялізаваныя секцыі па маунцінбайку, дзе дзеці змогуць развівацца і мэтанакіравана рыхтавацца да спаборніцтваў.

Велашкола

З 12 верасня ў Гродне вучаць веласіпедыстаў-пачаткоўцаў. У школу могуць прыходзіць і дзеці, і дарослыя. За тры заняткі дасведчаны трэнер абяцае навучыць жадаючых ездзіць на ровары. Заняткі праводзяцца бясплатнай аснове. Навучэнцам выдаюць ровар і шлем.


«Да кожнага індывідуальны падыход». У Гродне стартавалі бясплатныя курсы для тых, хто не ўмее катацца на ровары


Аўтобусы на Аўгустоўскі канал цяпер перавозяць ровары

З падачы «ВелаГродна» гэтым летам аўтобусы, якія едуць на Аўгустоўскі канал, абсталявалі мацаваннем для ровараў. Яно разлічана на пяць ровараў. За паслугі дадаткова плаціць не трэба. Дастаткова аплаціць праезд.

Велаінфраструктура

Велаінфраструктура — галоўная мэта «ВелаГродна». У снежні 2017 у Гродзенскім гарвыканкаме быў створаны Савет па развіцці веларуху. Туды ўваходзіць каля 20 удзельнікаў: прадстаўнікі гарвыканкама, будаўнічых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Пакуль у планах арганізацыі прыбраць высокія бардзюры. І сачыць за будучым будаўніцтвам, каб падказваць, дзе будуць патрэбныя веладарожкі. Гэтая праца пакуль нябачная, але праз некалькі гадоў катацца па гродзенскіх вуліцах стане значна зручней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024