«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку — гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву

Год назад кіраўнік партыі БНФ па Гродзенскай вобласці адкрыў рамесніцкую майстэрню і пачаў здзіўляць сваймі драўлянымі вырабамі. Пра шлях ад Шэрлака Холмса, потым юрыста і да рамесніка распавядае Вадзім Саранчукоў, піша Б****т.

«Ой, а што гэта будзе?», — пытаюся, падымаючы кавалачак дрэва са стала.

«Потым убачыш», — захоўвае таямніцу наваспечаны майстар.

Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Вадзім Саранчукоў больш вядомы як грамадскі актывіст і кіраўнік партыі БНФ па Гродзенскай вобласці. Год таму новае хобі цалкам змяніла жыццё Вадзіма. Не, ён не перастаў займацца палітыкай і грамадскімі справамі, аднак знайшоў для сябе занятак, які не толькі прыносіць радасць, але і заробак.

— Трэба было атрымаць дзве вышэйшыя адукацыі, каб зразумець, што сядзець у офісе нецікава, — адразу тлумачыць Вадзім. — Я юрыст, і эканамічнае суправаджэнне бізнесу — мая спецыялізацыя. Юрыстам я працаваў некалькі месяцаў. Потым зразумеў, што гэтая прафесія ў класічным выглядзе — не маё. Я безумоўна рады, што атрымаў юрыдычную адукацыю. Гэта дапамагае кожны дзень у жыцці. Я не баюся закону, не баюся шукаць інфармацыю, ведаю, дзе яе шукаць. А да працы рукамі заўсёды цягнула. Недзе год таму я паспрабаваў працаваць з дрэвам, пачало атрымлівацца і я вырашыў працягваць.

Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Як распавёў Вадзім, начытаўшыся Шэрлака Холмса ў дзяцінстве, ён марыў быць прыватным дэтэктывам і, мабыць, таму выбраў юрыдычную адукацыю. Аднак за сваё жыццё яму давялося змяніць цэлае мноства заняткаў. Яшчэ ў 1990-х гадах разам з бацькам ён рабіў вітражы. Пасля працаваў юрысконсультам у праграме Міжнароднай арганізацыі працы, потым мэнэджэрам, загадчыкам аддзелу па кандыцыянаванні і вентыляцыі ў адной прыватнай фірме, потым трэнерам і г. д. Якісьці час таму ён вярнуўся да апрацоўкі шкла. Да гэтага часу Вадзім наносіць на шкляныя кубкі і келіхі амаль любыя малюнкі, у прыватнасці выявы Пагоні і нават пейзажы Камчаткі.

— Любы чалавек павінен чымсьці займацца. Партыя — праект не камерцыйны. У партыі грошы не зарабляюць і ніколі не зараблялі. Тыя легенды пра вагоны грантаў і баксаў, каторыя мы разгружаем у Беластоку — гэта легенды і на самой справе не адпавядаюць рэчаіснасці. А любому чалавеку трэба нешта есці. Таму калі ёсць рукі, ёсць галава на плячах, трэба працаваць, — кажа Вадзім Саранчукоў.

«Усё праз інтэрнэт»

Майстэрствам апрацоўкі шкла і дрэва гродзенскі актывіст авалодаў праз інтэрнэт. Таксама праз інтэрнэт рамеснік прасоўвае свае вырабы.

Шкляны посуд, які дэкараваў Вадзім Саранчукоў. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
— У сучасным свеце няма нічога закрытага і ўсё даволі лёгка можна знайсці ў свабодным доступе. І не трэба нават краму трымаць. Як рамеснік я зарэгістраваны досыць даўно. Гэта дастаткова простая форма дзейнасці на сённяшні дзень у Беларусі. У год трэба заплаціць адну базавую велічыню рамесленага збору і падаходны падатак па выніках году. У сённяшняй інфармацыйнай прасторы абсалютна не абавязковая нейкая фізічная прысутнасць, каб чымсьці займацца або нешта прадаваць. Апроч таго мяне не абмяжоўвае маё месцазнаходжанне. Людзі замаўляюць праз інтэрнэт, а я высылаю поштай хоць па ўсім свеце. Мае заколкі замаўлялі ўжо ў Данію і Францыю, — кажа Вадзім.
Шкляны посуд, які дэкараваў Вадзім Саранчукоў. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т

«Ратуюць кухонныя дошкі»

У сваёй творчасці Вадзім Саранчукоў увесь час эксперыментуе. Самыя розныя нашыйнікі, заколкі, кухонныя дошкі, бірулькі, рамкі, падносы, шкатулкі, пано на сцены — гэта толькі маленькая частка таго, што ўжо зроблена. Першаснай і асноўнай задумай быў выраб нацыянальна арыентаванай прадукцыі. Аднак з часам Вадзім вырашыў не спыняцца толькі на гэтым кірунку. Дызайнер вырабаў - жонка Ірына, якая скончыла дзве мастацкія адукацыі. З тэхнікі майстар выкарыстоўвае стужкавую і шліфавальную пілы, гравёр, лобзік ды іншыя інструменты. Дзеля майстэрні Вадзім здымае маленькі пакойчык у падвале свайго шматпавярховіка, аднак, як сцвярджае рамеснік, праца такая, што аднаго месца можна не прытрымлівацца. Хочаш — у майстэрні працуй, хочаш — у хаце, хочаш — на вёсцы. Больш праблем узнікае з пошукам адпаведнага дрэва, паколькі не кожную пароду лёгка знайсці ў беларускіх крамах.

Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Мінімальны кошт вырабу складае ад 30 рублёў. Кошт майстар фармуе, сыходзячы з выдаткаванага часу і матэрыялаў.

«Кожная рэч унікальная»

Як распавёў рамеснік, толькі невялікія аб’ёмы яго прадукцыі ідуць у крамы. Па-першае, гэта значна павышае кошт рэчы, а па-другое, кожная рэч, выразаная з дрэва ўнікальная і не надаецца да масавага вырабу.

Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
«У мяне масава нічога не атрымліваецца. Нельга зрабіць дзве аднолькавыя заколкі да прыкладу. Нават калі я раблю нейкія падстаўкі пад акуляры, то гэта кожны раз розная падстаўка, розная парода дрэва, розная форма атрымліваецца. Немагчыма іх узяць і на прынтары надрукаваць. Па-іншаму ідзе валакно, алеем пакрыў - і атрымліваецца іншы колер. Я не магу зрабіць тое самае, а толькі нешта падобнае. Калі мне кажуць, зрабі мне заколку, якую я бачыў у цябе на старонцы, то пачынаюцца мукі творчасці. Але мне падабаецца. Шкадую толькі што дзесяць гадоў таму гэтым не заняўся», — дадае Вадзім Саранчукоў.


Мебель в доме создает атмосферу уюта и комфорта. Если вы находитесь в поиске новой мебели, мы вам рекомендуем посетить этот магазин. Высокое качество мебели по доступной цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024