Горад

Праваслаўныя вернікі Гродна адзначаюць Пакроў дзень

Святочная літургія, хрэсны ход, смачныя пачастункі, народная музыка і многае іншае — усё гэта можна было пачуць, убачыць і нават паспрабаваць на традыцыйным Пакроўскiм свяце, якое праходзіла ў гродзенскiм Свята-Пакроўскім саборы 14 кастрычніка.

Сёлета свята пачалося раніцай з богаслужэння ў Свята-Пакроўскім саборы. Пасля заканчэння літургіі адбыўся Хрэсны ход вакол храма. А традыцыйнае Пакроўскае свята прайшло ва ўнутраным дворыку парафіяльнага комплексу. Там для некалькіх соцень гасцей гучала нацыянальная беларуская музыка, былі падрыхтаваны розныя пачастункі і гарбата.

«Такім чынам мы адзначаем свята ўжо трэці раз запар, — распавядае настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой. — Мы стараемся заўсёды на нашы мерапрыемствы запрашаць гурт, які грае аўтэнтычную народную музыку. У мінулым годзе ў нас быў этна-гурт» Рада", у гэтым годзе — «Колiснiя». Акрамя гэтага мы заўсёды запрашаем да нас майстроў, а таксама частуем гасцей свята кашамі, гарбатай і якой-небудзь выпечкай. Адзначаючы такім чынам свята, мы прытрымліваемся старадаўняй хрысціянскай традыцыі, таму што раней пасля службаў усе збіраліся за агульным сталом, каб пабыць разам і падзяліцца сваёй радасцю. Сёння гэта тая традыцыя, якая павінна быць у нашым жыцці".

Адзначаць Пакроў дзень — гэта народная традыцыя для праваслаўных вернікаў, якая стагоддзямі існавала на Беларусі. У Гродне гэтае свята ў вернікаў лічыцца адным з самых важных. Менавіта ў гэты дзень у галоўным праваслаўным храме горада збіраецца вялікая колькасць людзей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024