Стары замак у Гродне — на першым месцы. МТС вызначыў самыя папулярныя турыстычныя аб’екты Беларусі мінулага лета

Спецыялісты кампаніі МТС, прааналізаваўшы актыўнасць абанентаў з дапамогай Big Data, назвалі самыя наведвальныя беларускія славутасці летам 2018 га.

Па галасавым і інтэрнэт-трафіку лідзіруе Стары замак у Гродне — за тры летнія месяцы абаненты МТС прапампавалі тут 1068 ГБ і прагаварылі 6964 гадзін. Следам ідзе палацавы-паркавы ансамбль у Гомелі - 692 ГБ і 4054 гадзін, Лідскі замак — 583 ГБ і 5018 гадзін, Крэўскі замак — 565 ГБ і 1528 гадзін, Мірскі замак — 348 і 1293 гадзін.


Стары замак: злачынства пад выглядам «аднаўлення»

Мінкульт не змог спыніць спрэчную рэканструкцыю. Як уратаваць Стары замак у Гродне


У Гальшанскім і Навагрудскім замках абаненты часцей карысталіся мабільным інтэрнэтам, а вось у палацы ў Ружанах, у Косаўскім і Нясвіжскім замку аддавалі перавагу галасавым зносінам.

Для пляжнага адпачынку самым папулярным месцам у Беларусі апынулася возера Свіцязь — тут
абаненты за лета прапампавалі 635 ГБ і прагаварылі 2231 гадзін. У топе лідэраў таксама Лепельскае возера, Заслаўскае вадасховішча, Нарач, Сялява, Чырвонае, Браслаўскія азёры.

Таксама ў спісе папулярных турыстычных маршрутаў - Аўгустоўскі канал, Белавежская пушча,
Бярэзінскі запаведнік, Брэсцкая крэпасць, Прыпяцкі нацыянальны парк.

Як паказаў аналіз Big Data, вандроўнікі не абмяжоўваюцца знаёмствам з адной беларускай славутасцю. Штомесяц амаль 25 тысяч абанентаў наведваюць больш за два турыстычныя аб’екты у дзень. Часцей за ўсё за адну паездку турысты імкнуліся пабываць у Гальшанскім і Крэўскім замках: у чэрвені гэтага года больш за 6 тысяч чалавек выбралі менавіта такі турыстычны маршрут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024