Даехаць за дзве гадзіны. Беласток і Варшаву злучыў сучасны аўтабан

Даехаць да Варшавы зараз можна хутчэй: польскую сталіцу з Беластокам злучыў сучасны аўтабан — на гэтым тыдні дарогу цалкам здалі ў эксплуатацыю.

Як паведаміў «Вячэрняму Гродна» Рафал Маліноўскі, прадстаўнік Беластоцкага аддзела Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтастрад, дарожныя працы на трасе S8, якая злучае Беласток і Варшаву, завершаны. Апошні, 13-кіламетровы ўчастак здалі ў эксплуатацыю на гэтым тыдні. На большай частцы трасы дазволена хуткасць 120 км/г — такім чынам, ад Беластока да Варшавы можна будзе дабрацца прыкладна за дзве гадзіны.

Ён таксама распавёў, што «за апошнія тры гады было адрамантавана каля 98 км трасы, якая злучае Беласток і Варшаву. На гэта было выдаткавана больш за 3 мільярды злотых (амаль 795 мільёны даляраў). На трасе па дзве паласы руху ў кожным кірунку, раздзяляльныя і аварыйныя паласы, а таксама агароджы ад жывёл».

На будаўніцтва трасы сышло больш за 15 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024