Навіны

У Варшаве адкрылі новую IKEA: такой няма больш нідзе ў свеце

Новая крама IKEA ў гандлёвым цэнтры Blue City ў Варшаве менш памерам, чым звычайныя крамы шведскага брэнда, але затое поўная тэхнічных навінак, піша naszemiasto.pl.

Новая IKEA размяшчаецца на двух узроўнях і займае 5 тыс. кв.м. На другім паверсе знаходзіцца шоўрум, дзе паказаны ўладкаваныя прасторы: кухні, спальні і дзённы пакой. Ніжэй — крама з рэчамі для інтэр'еру.

У краме ажно пяць уваходаў. Усярэдзіне няма стандартнага ікеўскага шляху, які вядзе скрозь аддзелы, таму пакупнікі могуць свабодна перамяшчацца па краме.

Паколькі гэтая IKEA менш за звычайныя, асартымент тут менш, але ён будзе рэгулярна мяняцца — як па сезоне, так і зыходзячы з меркаванняў наведвальнікаў. На месцы можна пазнаёміцца ​​з поўным асартыментам IKEA і замовіць дастаўку патрэбнай рэчы. Заказваць можна ў тым ліку з дапамогай зручных віртуальных кіёскаў. Дарэчы, пункт выдачы заказаў зараз ёсць і ў Беластоку.

У новай варшаўскай краме IKEA з’явілася спецыяльная прастора — Планіровачная, якая дапаможа праектаваць інтэр'еры дамоў і кватэр. На 20 падрыхтаваных планіровачных месцах можна планаваць кухні, спальні з гардэробамі або падбіраць асобныя элементы для інтэр'ераў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024