Польшча забароніць ўезд замежнікам без прышчэпак

У Польшчы працягваюць працу над праектам забароны заезду ў краіну непрышчэпленым грамадзянам іншых дзяржаў. Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што ўсе выпадкі захворвання на адзёр у Польшчы звязаныя з замежнікамі, паведамляе Радыё Польшча.

«Ва ўсіх выпадках мы маем справу з завезеным адром. У нас у Польшчы гэта хвароба адсутнічае і, я спадзяюся, у наступным годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнае гэта на афіцыйным роўні. Праграма прышчэпак у Польшчы эфектыўная. Досыць ацаніць колькасць захворванняў у суседніх краінах — іх нашмат больш, чым у Польшчы. З гэтага пункту погляду мы з’яўляемся бяспечнай краінай, але, каб так было і далей, трэба ў час праходзіць вакцынацыю», — сказаў Лукаш Шумоўскі.

Міністр аховы здароўя таксама пацвердзіў, што працягваецца праца над праектам забароны заезду ў Польшчу непрышчэпленым грамадзянам іншых дзяржаў.

З 31 кастрычніка ў цэнтральнай Польшчы зарэгістравана 17 выпадкаў захворвання на адзёр, у тым ліку дзяцей. Адзін з хворых — грамадзянін Украіны, дзе паводле афіцыйных дадзеных, з пачатку года захварэлі больш за 35 тыс. чалавек. На думку міністра Шумоўскага, у Польшчы сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, дзякуючы высокаму роўню вакцынацыі ад адру эпідэмія краіне не пагражае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024