Улады Гродна: стан Вялікай Траецкай — недапушчальны

На сустрэчы гарадскіх уладаў з супрацоўнікамі Гроднажылбуда абмеркавалі важныя моманты развіцця горада. Асобную ўвагу ўлады звярнулі на стан вул. Вялікай Траецкай і рэканструкцыю стаянкі на вул. Дамініканская. Як паведаміў канал «Гродна Плюс», адзін з пунктаў генплану — развіццё дарог у прыватным сектары.

Генплан развіцця горада знаходзіцца на стадыі завяршэння. Плануецца два этапы: да 2025 года і да 2030.

— Той стан вуліцы Вялікай Траецкай, які мы цяпер бачым, недазвольны для цэнтральнай часткі горада. Мы распачнём пэўныя меры, каб прывесці яе ў парадак.

— У наступным годзе мы завершым рэканструкцыю стаянкі па вуліцы Дамініканскай. Яна будзе ўпарадкавана, у планах — будаванне грамадскага туалету, то бок стварэнне ўсёй інфраструктуры, каб і турысты маглі там спыняцца, і гараджане, і атрымваць адпаведны камфорт, — кажа Андрэй Жук. Цяпер на ёй спыняецца большасць машын, што прыязджаюць у цэнтр горада.

Вуліца Замкавая стане другой вуліцай у Гродне, куды будзе забаронены ў'езд аўтамабілям.

[irp posts="91 099″ name="У Гродна з’явіцца другая пешаходная вуліца"]

У наступным годзе плануецца павялічыць аб’ём капітальнага рамонту жылфонда. Дабудуюць мікрараён Грандзічы. Новая школа ў мікрараёне Альшанка мусіць прыняць вучняў у 2019 годзе, будуюцца дзіцячыя садкі.

Улады адзначылі крызіс у будаўнічай галіне і зніжэнне экспарту будаўнічых паслуг. Паводле іх меркавання, гэта мусіць стымуляваць прадпрыемства стаць больш канкурэнтназдольным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024