У кастрычніку ААТ «Шклозавод «Нёман» запусціў у вытворчасць крыштальныя шахматы. Як распавёў журналісту «Лідскай газеты» галоўны мастак прадпрыемства Сяргей Шэцік, шахматныя фігуры на заводзе адзін час ужо вырабляліся, аднак гэта была ручная праца.
Выраб шахмат запушчаны ў вытворчасць у цэху крышталя. Намеснік галоўнага інжынера па шкляной вытворчасці Сяргей Ігнатчык паведаміў, што робіцца два варыянты крыштальных шахмат: адзін бескаляровы, а другі - з каляровага крышталя. Першая вытворчая партыя будзе налічваць па 50 набораў кожнага з іх.
Тавар будзе пастаўляцца ў фірмовыя крамы прадпрыемства. Таксама набыць шахматы можна будзе, звярнуўшыся ў само акцыянернае таварыства.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…